Russia Today: Дыктатара дыскваліфікавалі
- 25.07.2012, 15:31
Пад такім загалоўкам міжнародны расейскі пракрамлёўскі канал даў інфармацыю пра тое, што Лукашэнку не пусцілі ў Лондан.
ХХХ летнія Алімпійскія гульні пройдуць у сталіцы Велікабрытаніі з 27 ліпеня па 12 жніўня. На іх адкрыцці будзе прысутнічаць рэкордная колькасць кіраўнікоў дзяржаў. Чакаецца прыбыццё больш за 120 сусветных лідэраў. Разам з тым, у Лондане не чакаюць Аляксандра Лукашэнку, Роберта Мугабэ і Башара Асада.
Беларускаму кіраўніку забаронены ўезд у краіны ЕЗ з-за жорсткага падаўлення апазіцыі і фальсіфікацыі выбараў. Санкцыі дзейнічаюць у дачыненні да больш, чым за 200 беларускіх чыноўнікаў і бізнесменаў, нагадвае тэлеканал Russia Today (пераклад - charter97.org).
Нагадаем, інфармацыя пра тое, што Аляксандра Лукашэнку не пусцяць у Лондан з'явілася ў Твітэры кіраўніка расейскага Алімпійскага камітэта. Сёння яе пацвердзілі ў брытанскай амбасадзе ў Менску.