Ці абыйдзецца Беларусь у 2013 годзе толькі крэдытамі ЕўрАзЭС?
- 27.07.2012, 9:31
Праект бюджэту на 2013 год, па словах Мінфіна, не прадугледжвае новых знешніх запазычанняў.
Ці атрымаецца ўладам не паглыбіць даўгавую яму звыш вызначанага, высвятляе «Завтра твоей страны».
У планах улад няма якіх-небудзь новых запазычанняў на 2013 год, акрамя тых, якія ўлічаны ў праекце асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі. Гаворка ідзе пра дамоўленасць з АКФ ЕўрАзЭС на два траншы крэдыту па 440 мільёнаў даляраў кожны, а таксама аб запазычаннях па падпісаных рамачных або бягучых пагадненнях. Гэта запазычанні, звязаныя з фінансаваннем АЭС і іншае.
«Якіх-небудзь дадатковых запазычанняў пакуль у гэтым праекце бюджэту не прадугледжваецца», - сказаў Максім Ермаловіч. Наколькі рэальныя заявы намесніка міністра фінансаў?
Дырэктар па даследаваннях Ліберальнага клуба Яўген Прэйгерман адзначае, што з афіцыйных крыніц зыходзіць цалкам супярэчлівая інфармацыя.
- Мінфін ўжо не першы раз кажа аб тым, што нават той транш ад ЕўрАзЭС, які яшчэ ідзе ў гэтым годзе, не з'яўляецца лёсавызначальным для Беларусі: не прыйдзе, ну, нічога страшнага. З іншага боку, як толькі прыязджае місія МВФ, мы чуем, што прэм'ер Мясніковіч тут жа падымае тэму нашай заяўкі з нагоды новай крэдытнай праграмы (яна можа быць рознай - разглядаюцца варыянты ад 4 да 8 мільярдаў даляраў), - падкрэслівае эксперт.
- Вядуцца размовы і з Кітаем, каб як мінімум выйсці на пазыкі па еўрабондах. У Еўропе па еўрабондах для нас па-ранейшаму не вельмі добрая стаўка, хоць трохі больш выгадна ў параўнанні з тым, што было раней. А ў КНР Беларусь можа атрымаць больш прымальныя працэнты па еўрабондах. Так што мы бачым цалкам супярэчлівыя заявы.
І другое: сцвярджаецца, што ВУП у наступным годзе павысіцца на 8,5%, але адкуль можа быць гэты рост? Для гэтага патрэбныя запазычанні ці не?
Можна зрабіць выснову, што ўсе зараз думаюць днём сённяшнім, і пад парламенцкую кампанію ўжо пачынаюць выдзяляць грошы адміністрацыйным спосабам. А на заўтра закладваюць гэтыя 8,5% росту ВУП, для чаго запатрабуюцца запазычанні, таму што інакш гэта прывядзе да макраэканамічнай вакханаліі.
Эканаміст Леў Марголін слаба сабе ўяўляе, як у 2013 годзе можна будзе абысціся без дадатковых паступленняў звонку.
- Нават не кажучы пра патрэбы эканомікі, досыць успомніць, што ў наступным годзе чакаюцца вялікія выплаты па раней атрыманых крэдытах і працэнтах па іх. Да таго ж невядома, што будзе з коштамі на энерганосьбіты ў наступным годзе. Мяркуючы па ўсім, яны некалькі павысяцца і ўнутры Расеі, і для Беларусі, - лічыць эксперт. - Думаю, зараз ідзе досыць упартая падкаверная барацьба. Вось я адзначыў інфармацыю, што з 1 жніўня павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду можа і не быць. Мабыць, ёсць людзі некалькі больш цвяроза думаючыя, якія кажуць, што мы гэта не пацягнем.
А ёсць тыя, хто кажа: вы што? У нас «выбары» на носе! А хто ў нас у выбаркамах? Настаўнікі, работнікі дзяржпрадпрыемстваў, Калі мы не павысім заробак, з якім настроем яны будуць сядзець у камісіях?