BE RU EN

Мірон падтрымаў палітвязняў (Фота)

  • 27.07.2012, 11:44

Гэтай ноччу ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на высакавольтнай лініі электраперадач.

Каля пасёлка Лужасна каля Віцебска на высакавольтнай лініі электраперадач лунае бел-чырвона-белы сцяг, перадае «Радыё Свабода».

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда працытаваў запіску, прымацаваную да сцяга: «У знак салідарнасці з палітвязнямі, якія годна трымаюцца ў турмах і ў сваёй барацьбе за нашу шматпакутную радзіму бяруць прыклад з нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. З нашым святым бел-чырвона-белым сцягам мы абавязкова пераможам! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Мірон - грамадзянскі актывіст, які вывешвае нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі ў цяжкадаступных месцах. Мірон пачаў праводзіць свае акцыі на Віцебшчыне пасля рэферэндуму 14 траўня 1995 года, калі была змененая дзяржаўная сімволіка. Сапраўдная асоба Мірона невядомая.

Апошнія навіны