Затрыманая 65-гадовая актывістка Ніна Багінская (Фота)
- 27.07.2012, 17:17
Яна падняла бел-чырвона-белы сцяг у гонар Дня Незалежнасці.
Вядомая актывістка партыі КХП-БНФ Ніна Багінская правяла акцыю супраць незаконных судоў, у падтрымку палітвязняў і ў гонар Дня Незалежнасці. Ніна Багінская паўгадзіны стаяла на ўваходзе Першамайскага суда Менска з паднятым бел-чырвона-белым сцягам.
Потым да суда пад'ехала машына і актывістку павезлі ў невядомым накірунку, паведамілі сябры Ніны Багінскай у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».