BE RU EN

Лукашэнка: 480 даляраў - гэта не 500 даляраў

  • 27.07.2012, 15:12

Беларускі кіраўнік зноў запатрабаваў «напружыць усіх».

Аляксандр Лукашэнка лічыць сярэднюю зарплату ў 500 даляраў да канца 2012 года рэальна дасягальнай.

Аб гэтым дыктатар заявіў сёння, наведваючы з рабочай паездкай Камянецкі раён Брэсцкай вобласці, паведамляе БелТА.

Так, дакладваючы кіраўніку дзяржавы аб сацыяльна-эканамічным развіцці Брэсцкай вобласці, губернатар Канстанцін Сумар запэўніў, што да канца бягучага года вобласць плануе «жалезна» выйсці на сярэднюю зарплату ў 480-500 даляраў.

«480 даляраў - гэта не 500 даляраў, - заўважыў Лукашэнка. - Напружвайце ўсіх. Кіраўнікі, якія не выконваюць паказчыкаў па прадукцыйнасці, па збыце прадукцыі і росту зарплаты, працаваць не павінны на канец года».

Апошнія навіны