Германія афіцыйна пацвердзіла адстаўку кіраўніка паліцыі
- 30.07.2012, 21:06
Маціас Зегер мог удзельнічаць у арганізацыі трэнінгу для беларускай міліцыі па разгоне вулічных акцый у 2010 годзе.
МУС Германіі пацвердзіла адстаўку вышэйшых паліцэйскіх чыноў, паведамляе радыё «Нямецкая хваля». Кіраўнік федэральнай паліцыі Маціас Зегер быў адпраўлены на пенсію, а яго два намесніка - пераведзены на іншыя пасады.
Па паведамленнях у СМІ, звальненні былі выкліканыя стратай даверу паміж міністрам унутраных спраў Германіі Гансам-Петэрам Фрыдрыхам і кіраўніцтвам паліцыі. Незадаволенасць міністра выклікалі, у тым ліку, рэгулярныя уцечкі ў прэсу кампраметуючай інфармацыі.
«Найбольш настойліва Зегера абвінавачваюць ў яго неўпаўнаважаных адносінах з беларускім аўтарытарным лідэрам Аляксандрам Лукашэнкам», - адзначае «Нямецкая хваля».
У лютым 2010 года агенцтва БелТА паведамляла, што кіраўнік берлінскай паліцыі прапанаваў прадстаўнікам МУС Беларусі наведаць сталіцу Германіі «каб вывучыць дзейнасць крымінальнай паліцыі і азнаёміцца з метадамі забеспячэння парадку падчас масавых мерапрыемстваў».
У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі даваць каментары на гэтую тэму адмовіліся.
На працягу апошніх гадоў нямецкая паліцыя і беларускае МУС правялі шэраг сумесных мерапрыемстваў.