BE RU EN

ЗША ўвядуць новыя санкцыі супраць Ірана

  • 31.07.2012, 9:21

Галасаванне па гэтым праекце ў Палаце прадстаўнікоў можа адбыцца ўжо ў сераду.

Група амерыканскіх заканадаўцаў, якія прадстаўляюць як Сенат, так і Палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, узгадніла новы пакет санкцый супраць Ірана, паведамляе Reuters.

Галасаванне па гэтым праекце ў Палаце прадстаўнікоў можа адбыцца ўжо ў сераду. Заканадаўчая ініцыятыва прадугледжвае новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да іранскіх кампаній, якія працуюць у сферы энергетыкі, грузавых перавозак і страхавання.

Cанкцыі звязаныя з падазрэннямі адносна ядзернай праграмы Тэгерана. Заходнія лідэры не выключаюць, што Іран спрабуе стварыць ядзерную зброю. Іранскія ўлады гэта адмаўляюць.

Апошнія навіны