За ўлёткі «Ігнор-2012» - штраф 2,4 мільёна
- 5.07.2012, 9:15
Учора ў Віцебску разглядалася справа затрыманага падчас распаўсюджвання ўлётак з заклікам байкатаваць «выбары» маладафронтаўца Яўгена Гуцалева.
Актывіста абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі, судовае паседжанне прайшло ў зачыненым рэжыме, паведамляе прэс-служба «Маладога фронту».
У выніку Яўген атрымаў 2 штрафа па 12 б.в. (усяго 2.4 млн. б.р.)