BE RU EN

Жыхары Уручча гатовы да самаспалення (Відэа)

  • 5.07.2012, 9:41

Мінчукі таксама збіраюцца перакрыць праспект Незалежнасці ў знак пратэсту супраць ушчыльнення.

Учора раніцай будаўнікі абгарадзілі тэрыторыю сквера ва Уруччы жалезным плотам. Мясцовыя спрабавалі гэтаму перашкодзіць, пасля чаго будаўнікі выклікалі міліцыю. Аднак жыхары гатовы далёка пайсці ў абароне сквера, піша «Наша Нiва».

Яны гатовы перакрыць праспект і ісці са зваротам да Лукашэнкі. Адна з жыхарак Уручча нават паведаміла, што гатова ажыццявіць акт самаспалення.

Нагадаем, мінчукі выступаюць супраць ушчыльнення забудовы мікрараёна і будавання шасці новых дамоў, два з якіх будуць прызначаны для спецназаўцаў. Нягледзячы на іх пратэсты, будоўля ўжо пачалася. Учора мінчукі заявілі, што вычарпалі ўсе законныя метады барацьбы.

Апошнія навіны