BE RU EN

Спісы невыязных узаконілі

  • 6.07.2012, 14:27

4 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 295.

Ён уносіць змены і дадаткі ва ўказ «Аб спрашчэнні парадку выезду з Рэспублікі Беларусь» ад 2007 года.

У прыватнасці, у адпаведнасці з новымі папраўкамі, выезд за межы краіны зараз будзе абмежаваны асобам, якія «знаходзяцца на прафілактычным уліку ў ворганах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». У адпаведную базу дадзеных іх будзе ўносіць КДБ. Раней КДБ меў права ўносіць тых беларусаў, якія валодалі дзяржаўнымі сакрэтамі. Астатніх уносілі міністэрствы ўнутраных спраў, юстыцыі і абароны.

Указ фактычна ўзаконіў забарону на выезд за мяжу для апазіцыянераў. Яшчэ вясной гэтага года ўлады былі вымушаны шукаць фармальныя падставы для занясення ў спісы невыязных, якія былі да таго недарэчнымі, што нічога, акрамя смеху не выклікалі. Напрыклад, адвакат Андрэя Саннікава Марына Кавалеўская была абвінавачана ва ўхіленні ад службы ў войску. Цяпер КДБ для таго, каб забараніць выезд актывісту апазіцыі, дастаткова будзе паставіць яго на прафілактычны ўлік.

Апошнія навіны