BE RU EN

«Камуналка» зноў падаражэла

  • 1.08.2012, 9:27

У Беларусі з 1 жніўня падаражэлі некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.

Такое рашэнне знаходзіцца ў пастанове Савета Міністраў ад 30 ліпеня 2012 г № 702 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 № 138», паведамляе БелТА.

Згодна з дакументам, тарыф на паслугі па тэхнічнаму абслугоўванню жылых дамоў павялічаны на Br105 да Br500 у месяц за квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання. Таксама падаражэла карыстанне ліфтамі, цяпер насельніцтва будзе аплочваць Br2,2 тыс. з аднаго пражываючага ў месяц. Раней беларусы плацілі за гэтую паслугу Br1,7 тыс. з аднаго пражываючага ў месяц.

Акрамя таго, на 11,8% падаражэлі тарыфы на прыродны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах, кватэрах і садовых доміках членаў садаводчх таварыстваў, а таксама для ацяплення нежылых памяшканняў. Кошт электрычнай энергіі павысіўся на 23,7%, у прыватнасці аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, стаў больш на Br48 да Br250,6.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 жніўня 2012 года.

Апошнія навіны