«Башнафта» заключыла дамову з «Трайпл» на пастаўку нафтапрадуктаў
- 1.08.2012, 12:39
Расейская нафтавая кампанія «Башнафта» заключыла некалькі дамоў на пастаўку нафтапрадуктаў на экспарт на агульную суму да $10,73 млрд.
«Башнафта» падпісала дамову з беларускім трэйдарам «Трайпл» на пастаўку нафтапрадуктаў на экспарт на суму да $4,36 млрд. Акрамя таго, кампанія заключыла дзве дамовы аб продажы з трэйдарам Somitekno: адну - на пастаўку дызпаліва на суму да $4,46 млрд, другую - на пастаўку нафтапрадуктаў на суму да $1,91 млрд.
Дагаворы дзейнічаюць да 31 ліпеня 2013 года з магчымасцю пралангацыі на 1 год, піша «Інтэрфакс».