Рымашэўскі: Байкот - адзіны шанс супрацьстаяць хлусні і падману (Відэа)
- 1.08.2012, 13:30
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі лічыць, што ісці на «парламенцкія выбары», значыць, падтрымаць рэжым.
«Байкот - адзіны шанс сёння супрацьстаяць хлусні і падману», - адзначыў ён.
Акрамя таго, палітык заклікаў беларускіх грамадзян вылучацца ва ўчастковыя камісіі і станавіцца назіральнікамі на «выбарах», каб зафіксаваць фальсіфікацыі.
Пры гэтым сустаршыня БХД падкрэсліў, што пайсці галасаваць у сённяшніх умовах - гэта падтрымаць рэжым і рэпрэсіі супраць палітвязняў.