Максім Вінярскі трапіў у маскоўскую турму за акцыю ў падтрымку Pussy Riot
- 10.08.2012, 11:51
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прысуджаны да 5 сутак арышту.
Максім Вінярскі ўдзельнічаў у акцыі каля Хамоўнічаскага суда Масквы, дзе судзяць удзельніц скандальнай групы.
Удзельнікі акцыі ў падтрымку Pussy Riot былі арыштаваныя, у тым ліку і Максім Вінярскі. Некалькі дзён ён правёў за кратамі ў чаканні суда, а затым быў прысуджаны да 5 сутак арышту і змешчаны ў спецпрыёмнік-размеркавальнік.
Мясцовыя праваабаронцы паведамілі charter97.org, што забяспечылі актывіста прадуктовымі перадачамі і кнігамі. Каля сцен спецпрыёмніка пастаянна праходзяць пікеты ў падтрымку арыштаваных актывістаў.