Выступленне беларусаў на Алімпіядзе ў Лондане стала горшым у гісторыі
- 13.08.2012, 8:15
У Лондане афіцыйна завяршыліся ХХХ летнія Алімпійскія гульні.
Цэрымонія закрыцця прайшла ў ноч з 12 на 13 жніўня. Алімпійскі агонь пагас у 23.59 па мясцовым часе (у 1.59 па менскім). Факел складаўся з 205 пялёсткаў - па колькасці краін-удзельніц. Спартыўныя дэлегацыі забяруць гэтыя пялёсткі з сабой. Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Жак Роге назваў лонданскую Алімпіяду «выдатнай».
Трынаццаць медалёў - тры залатыя, пяць сярэбраных і пяць бронзавых - заваявалі беларускія спартсмены на ХХХ летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане. Гэта горшы вынік за ўвесь час выступлення Беларусі самастойнай камандай.
Апошнюю ўзнагароду ў заключны дзень Гульняў, 12 жніўня, атрымала зборная па мастацкай гімнастыке, якая заняла другое месца ў групавых практыкаваннях з вынікам 55,500 бала, саступіўшы толькі камандзе Расеі (57,000), БелаПАН.
Раней медалі заваявалі:
«золата» - Сяргей Мартынаў (стральба кулявая, малакаліберная вінтоўка, 50 м), Вікторыя Азаранка і Максім Мірны (тэніс, змешаны разрад), Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка, штурханне ядра);
«серабро» - Аляксандра Герасіменя (плаванне, вольны стыль, 50 і 100 м), Андрэй і Аляксандр Багдановічы (веславанне на каноэ, двойка, 1.000 м), Раман Петрушэнка і Вадзім Махнеў (веславанне на байдарках, двойка, 200 м)
«бронза» - Марына Шкерманкова (цяжкая атлетыка, да 69 кг), Ірына Кулеша (цяжкая атлетыка, да 75 кг), Любоў Чаркашына (мастацкая гімнастыка, індывідуальнае мнагабор'е), Вікторыя Азаранка (тэніс, адзіночны разрад), Ірына Памелава, Надзея Папок , Вольга Худзенка і Марына Палтаран (веславанне на байдарках, чацвёрка, 500 м).
12 жніўня беларускі барэц вольнага стылю Алі Шабанаў (да 66 кг) у 1/8 фіналу выйграў у амерыканца Джарэда Фрайера - 3:0, а ў чвэрцьфінале саступіў азербайджанцу Джабраілу Хасанаву - 1:3. Руслан Шэйхаў (да 96 кг) у 1/8 фіналу прайграў Хетагу Газюмаву (Азербайджан) - 0:3.
У мужчынскім марафоне Сцяпан Рагаўцоў заняў 64-е месца (2 гадзіны 23 хвіліны 23 секунды).
У сучасным пяцібор'і сярод жанчын Анастасія Пракапенка заняла шостае месца (5.256 ачкоў; фехтаванне - 25-е месца, плаванне - 33-е, канкур - 12-е, бег і стральба - 1-е), Ганна Васілёнак - 32-е (4.692 ; фехтаванне - 22-е месца, плаванне - 36-е, канкур - 31-е, бег і стральба - 29-е).
З 28 ліпеня па 12 жніўня на Алімпіядзе разыграна 302 камплекта ўзнагарод, якія атрымалі спартсмены 85 краін. Выніковы медальны залік:
1. ЗША - 46 залатых, 29 сярэбраных, 29 бронзавых (усяго 104)
2. Кітай - 38, 27, 22 (87)
3. Велікабрытанія - 29, 17, 19 (65)
4. Расея - 24, 25, 33 (82)
5. Паўднёвая Карэя - 13, 8, 7 (28)
6. Германія - 11, 19, 14 (44)
7. Францыя - 11, 11, 12 (34)
8. Італія - 8, 9, 11 (28)
9. Венгрыя - 8, 4, 5 (17)
10. Аўстралія - 7, 16, 12 (35)
11. Японія - 7, 14, 17 (38)
12. Казахстан - 7, 1, 5 (13)
13. Нідэрланды - 6, 6, 8 (20)
14. Украіна - 6, 5, 9 (20)
15. Куба - 5, 3, 6 (14)
16. Новая Зеландыя - 5, 3, 5 (13)
17. Іран - 4, 5, 3 (12)
18. Ямайка - 4, 4, 4 (12)
19. Чэхія - 4, 3, 3 (10)
20. КНДР - 4, 0, 2 (6)
21. Іспанія - 3, 10, 4 (17)
22. Бразілія - 3, 5, 9 (17)
23. Беларусь - 3, 5, 5 (13)
24. ПАР - 3, 2, 1 (6)
25. Эфіопія - 3, 1, 3 (7)
26. Харватыя - 3, 1, 2 (6)
27. Румынія - 2, 5, 2 (9)
28. Кенія - 2, 4, 5 (11)
29. Данія - 2, 4, 3 (9)
30. Азербайджан - 2, 2, 6 (10)
30. Польшча - 2, 2, 6 (10)
32. Турцыя - 2, 2, 1 (5)
33. Швейцарыя - 2, 2, 0 (4)
34. Літва - 2, 1, 2 (5)
35. Нарвегія - 2, 1, 1 (4)
36. Канада - 1, 5, 12 (18)
37. Швецыя - 1, 4, 3 (8)
38. Калумбія - 1, 3, 4 (8)
39. Грузія - 1, 3, 3 (7)
39. Мексіка - 1, 3, 3 (7)
41. Ірландыя - 1, 1, 3 (5)
42. Аргенціна - 1, 1, 2 (4)
42. Сербія - 1, 1, 2 (4)
42. Славенія - 1, 1, 2 (4)
45. Туніс - 1, 1, 1 (3)
46. Дамініканская Рэспубліка - 1, 1, 0 (2)
47. Трынідад і Табага - 1, 0, 3 (4)
47. Узбекістан - 1, 0, 3 (4)
49. Латвія - 1, 0, 1 (2)
50. Алжыр - 1, 0, 0 (1)
50. Багамскія астравы - 1, 0, 0 (1)
50. Венесуэла - 1, 0, 0 (1)
50. Грэнада - 1, 0, 0 (1)
50. Уганда - 1, 0, 0 (1)
55. Індыя - 0, 2, 4 (6)
56. Манголія - 0, 2, 3 (5)
57. Тайланд - 0, 2, 1 (3)
58. Егіпет - 0, 2, 0 (2)
59. Славакія - 0, 1, 3 (4)
60. Арменія - 0, 1, 2 (3)
60. Бельгія - 0, 1, 2 (3)
60. Фінляндыя - 0, 1, 2 (3)
63. Балгарыя - 0, 1, 1 (2)
63. Інданезія - 0, 1, 1 (2)
63. Малайзія - 0, 1, 1 (2)
62. Пуэрта-Рыка - 0, 1, 1 (2)
63. Тайвань - 0, 1, 1 (2)
63. Эстонія - 0, 1, 1 (2)
69. Батсвана - 0, 1, 0 (1)
69. Габон - 0, 1, 0 (1)
69. Гватэмала - 0, 1, 0 (1)
69. Кіпр - 0, 1, 0 (1)
69. Партугалія - 0, 1, 0 (1)
69. Чарнагорыя - 0, 1, 0 (1)
75. Грэцыя - 0, 0, 2 (2)
75. Катар - 0, 0, 2 (2)
75. Малдова - 0, 0, 2 (2)
75. Сінгапур - 0, 0, 2 (2)
79. Афганістан - 0, 0, 1 (1)
79. Бахрэйн - 0, 0, 1 (1)
79. Ганконг - 0, 0, 1 (1)
79. Кувейт - 0, 0, 1 (1)
79. Марока - 0, 0, 1 (1)
79. Саудаўская Аравія - 0, 0, 1 (1)
79. Таджыкістан - 0, 0, 1 (1)
Па колькасці медалёў Беларусь падзяліла 18-е месца з Казахстанам і Новай Зеландыяй. Беларускія чэмпіёны Алімпійскіх гульняў атрымаюць у якасці прэміяльных 150 тыс. даляраў ЗША, сярэбраныя прызёры - 75 тыс., бронзавыя - 50 тыс.
На Алімпіядзе 1996 года ў Атланце (ЗША) беларускія спартсмены заваявалі 15 медалёў (1 залаты, 6 сярэбраных, 8 бронзавых), на Алімпіядзе-2000 у Сіднэі (Аўстралія) - 17 (3, 3, 11), на Алімпіядзе-2004 у Афінах (Грэцыя) - 14 (2, 5, 7), на Алімпіядзе-2008 у Пекіне (Кітай) - 19 (4, 5, 10).
На АГ у Лондане перад беларускімі спартсменамі была пастаўлена задача заваяваць 25 медалёў, у тым ліку пяць залатых.
9 жніўня прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць удзелам беларускай дэлегацыі ў Алімпійскіх гульнях: «Мы разам з расейцамі пакуль правальваем Алімпіяду. Яны, вядома, шмат медалёў заваявалі, але не столькі, колькі павінны былі. І мы таксама». На думку афіцыйнага лідэра, у беларускім спорце хапае праблем і недастаткова выкарыстоўваецца існуючы патэнцыял, ёсць прэтэнзіі і да трэнераў, і да спартсменаў, і да арганізатараў. «У нас ёсць і аб'екты, ёсць і магчымасць, і сродкі вылучаныя, але веславанне, цяжкую атлетыку, спартыўную гімнастыку - мы ўжо страцілі гэтыя пазіцыі. Але ж база добрая, трэнеры ёсць, чаму не працуем?» - заявіў беларускі кіраўнік.
Ён падкрэсліў, што ўсё сказанае аб спорце можна аднесці і да сельскай гаспадаркі, і да прамысловасці. Лукашэнка папярэдзіў: «Тут спуску нікому не будзе. Няхай крыўдзяцца на мяне губернатары за апошнюю селектарную нараду ці не крыўдзяцца, а шкуру буду здымаць з усіх. Прыйшоў працаваць - працуй, каб людзі сказалі «дзякуй».