У Менск ляціць Лаўроў
- 13.08.2012, 12:47
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў адпраўляецца ў аўторак з візітам у Беларусь.
У ходзе візіту Сяргей Лаўроў правядзе перамовы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, паведамляе «Інтэрфакс».
«Мяркуецца правесці паглыблены абмен думкамі па актуальных міжнародных праблемах, уключаючы пытанні забеспячэння рэгіянальнай і еўрапейскай бяспекі. Плануецца таксама абмеркаваць магчымасці далейшага пашырэння і паглыблення ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных структур на прасторы СНД, перш за ўсё, Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, АДКБ», - паведамляе МЗС РФ.
Чакаецца, што адбудзецца таксама сустрэча С.Лаўрова з Аляксандрам Лукашэнкам, «на якой будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў міжнароднай сферы».