BE RU EN

Футбалістам «Нёмана» з чэрвеня не плацяць зарплату

  • 13.08.2012, 15:12

Апошняй была травеньская зарплата, прэміяльных футбалісты таксама даўно не бачылі.

Паўабаронца клуба Іван Дзенісевіч goals.byрассказал аб фінансавых праблемах клуба.

- Кажуць, што ў апошні час «Нёману» затрымліваюць зарплату. Ці гэта так?

- Гэта праўда. Апошняй была травеньская зарплата. Узніклі нейкія фінансавыя праблемы, але пра гэта лепш спытаць у дырэктара клуба. Прэміяльных таксама даўно не бачылі. Спадзяюся, што пасля перамогі выплацяць што-небудзь.

- Пацешная ў нас у краіне сітуацыя атрымліваецца: «Нафтану» не плацяць грошы - каманда выйграе Кубак краіны. У «Нёмана» складаная сітуацыя - каманда перамагае «Тарпеда-БелАЗ» 5:1...

- Мы ўжо жартавалі з гэтай нагоды. Зараз не будуць нам плаціць. Скажуць: «Навошта вам грошы, вы і так выйграяце».

Апошнія навіны