Невядомыя пагражалі шведскай амбасадзе ў Менску
- 14.08.2012, 8:47
МЗС Швецыі заклікаў суайчыннікаў быць асцярожней у Беларусі.
Дыпламатычны канфлікт паміж Швецыяй і Беларуссю вымушае шведскі МЗС заклікаць шведскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Беларуcі, да асцярожнасці. Пра гэта заявіла дзяжурны прэс-службы МЗС Катарына Аксельсон, перадае Sveriges radio.
Паводле яе слоў, шведскі МЗС не валодае інфармацыяй аб інцыдэнтах са шведскімі грамадзянамі ў Беларусі, але шведская амбасада ў Менску лічыць, што «трэба быць асцярожным».
«У Беларусі пражывае каля дзесяці шведскіх грамадзян і прыкладна 3,5 тысячы віз выдаецца штогод шведам на наведванне краіны», - паведамляе шведскі МЗС.
Нагадаем, што дыпламатычны скандал разгарэўся пасля таго, як 4 ліпеня з борта шведскага лёгкага самалёта ў раёне Менска былі скінутыя 800 плюшавых мішак з улёткамі пра свабоду слова. Беларускія ўлады выслалі з краіны амбасадара Швецыі і іншых шведскіх дыпламатаў, абвінаваціўшы іх у дачыненні да арганізацыі парушэння дзяржаўнай мяжы.