Севярынец патрабуе пакараць турэмных цэнзараў
- 14.08.2012, 14:43
Палітык абскарджвае забарону на перапіску з палітвязнямі Васьковічам і Статкевічам.
Палітвязень Павел Севярынец напісаў дзве скаргі ў Дэпартамент выканання пакаранняў і ў Генеральную пракуратуру на тое, што іншым палітвязням - Яўгену Васьковічу і Мікалаю Статкевічу - без тлумачэння прычын забаранілі з ім перапіску, паведамляе bchd.info.
Сустаршыня БХД патрабуе дазволіць яму аднавіць перапіску з Васьковічам і Статкевічам, а таксама пакараць цэнзараў, якія парушаюць закон.
Як паведамляў charter97.org, былому кандыдату ў прэзідэнты Мікалаю Статкевічу і актывісту БХД Яўгену Васьковічу забароненая перапіска з Паўлам Севярынцам.
Пра гэта распавяла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч. Паводле яе слоў, мужу перадалі канверт ад Паўла Севярынца, дзе ляжаў ліст, а на ім было напісана, што перапіска забароненая.