Польскім хуліганам, якія збілі беларусаў, пагражае да 3 гадоў турмы
- 14.08.2012, 15:08
Двум мужчынам, якіх раней затрымала паліцыя, прад'явілі абвінавачванні ў збіцці.
Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Пра гэта распавёў «Еўрарадыё» прэс-сакратар галоўнага офіса варшаўскай паліцыі Марыюш Мрозек.
Нагадаем, 12 жніўня польскія хуліганы збілі беларускіх эмігрантаў і журналістаў, якія збіраліся гуляць у футбол на арандаванай пляцоўцы. Палякі зламалі нос судырэктару Беларускага дома Зміцеру Бародке, а таксама разбілі галаву, зламалі палец і скралі фотаапарат фотакарэспандэнта charter97.org Івана Межуя.
Турнір на Кубак Беларускага дома ў Варшаве павінен быў адбыцца 12 жніўня ў Варшаве. У ім збіраліся паўдзельнічаць каманды «Еўрарадыё», «Белсату», актывісты «Еўрапейскай Беларусі», «Беларускай нацыянальнай памяці» і Беларускага дома.