Ванхадла: Чуткі каментаваць я не маю намеру
- 16.08.2012, 15:37
Па неафіцыйнай інфармацыі, допінг выяўлены ў яшчэ аднаго беларускага ўдзельніка Алімпійскіх гульняў у Лондане.
Яго імя пакуль невядома, але гаворка ідзе не пра медалістаў.
Дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Аляксандр Ванхадла паведаміў «Народной воле», што ніякіх афіцыйных дадзеных на гэты конт пакуль няма.
У нас ніякай інфармацыі з нагоды яшчэ адной станоўчай допінг-пробы ў беларускага алімпійца няма, - кажа дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Аляксандр Ванхадла. - Афіцыйных дакументаў не прыходзіла, а чуткі каментаваць я не маю намеру.
Тым часам, беларускі бок рыхтуецца абскардзіць рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта аб дыскваліфікацыі чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў у штурханні ядра Надзеі Астапчук.