BE RU EN

Станіслаў Шушкевіч: Па Ярмошынай даўно плача турма

  • 17.08.2012, 11:14

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі назваў будучыя «выбары» «аперацыяй спецслужбаў», а ўдзел у іх - «супрацоўніцтвам з уладай».

Палітык лічыць, што па старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай «даўно плача турма», піша «Коммерсант».

«Выбарамі» кіруе кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, па якой за сістэматычныя падтасоўкі плача турма», - упэўнены спадар Шушкевіч.

Апазыцыяеры, якія вырашылі пайсці на «супрацоўніцтва з уладай», матывуюць свой удзел у «выбарах» неабходнасцю агітацыйнай працы з выбаршчыкамі і выкарыстання для гэтага тых легальных магчымасцяў, якія дае перадвыбарчая кампанія, лічыць былы спікер парламента, старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Станіслаў Шушкевіч.

Апошнія навіны