Карстэн выступіць у фінале Алімпіяды
- 2.08.2012, 13:57
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн паспяхова пераадолела паўфінальны бар'ер у заездзе адзіночак.
Як паведамляе БелТА, яна прыйшла на фініш трэцяй з вынікам 7 хв. 44,94 сек.
У сваім папярэднім старце ўслаўленая беларуская вяслярка ўпэўнена заняла 1-е месца, паказаўшы вынік 7 хв. 30,31 сек.
У другім старце ў чвэрцьфінальным заездзе беларуская спартсменка заняла 2-е месца, паказаўшы вынік 7 хв. 42,00 сек.
Для Кацярыны Карстэн, якой 2 чэрвеня споўнілася 40 гадоў, гэта ўжо 6-я па ліку Алімпіяда, прычым на ўсіх яна ўздымалася на п'едэстал пашаны. У Атланце-1996 і Сіднэі-2000 яна заваявала золата, у Афінах-2004 стала сярэбраным прызёрам, а ў Барселоне-1992 і Пекіне-2008 была бронзавым прызёрам.
Фінал, у якім Кацярына Карстэн мае намер здабыць свой шосты алімпійскі медаль, пройдзе 4 жніўня.