«Плюшавы дэсант» у карыкатурах (Фота)
- 20.08.2012, 8:53
Акцыя шведскага рэкламнага агенцтва зноў прымусіла свет смяяцца з беларускага кіраўніка.
Карыкатуры на Аляксандра Лукашэнку з'явіліся ў літоўскіх і польскіх інтэрнэт-выданнях.
Як паведамляў сайт charter97.org, 4 ліпеня шведскі самалёт пранік у паветраную прастору Беларусі з боку Літвы. З яго выкінулі сотні плюшавых мішак на парашутах, да якіх былі прымацаваныя плакаты з заклікамі забяспечыць свабоду слова і правы чалавека.
Беларускі бок спачатку адмаўляў гэты факт, потым Аляксандр Лукашэнка звольніў камандуючага ВПС і прыгразіў Літве, таксама выгнаў шведскага амбасадара. Беларусь афіцыйна звярнулася да Генпракуратуры Літвы з просьбай аб прававой дапамозе па гэтай справе.
Па справе аб «плюшавым дэсанце» былі арыштаваныя грамадзяне Беларусі - фатограф Антон Сурапін, які першым размясціў здымкі медзведзянятаў, і рыэлтар Сяргей Башарымаў, з дапамогай якога шведскія актывісты нібыта здымалі кватэру ў Менску. Іх абвінавацілі ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Абодвум затрыманым пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Некалькі дзён таму іх вызвалілі з турмы КДБ пад падпіску, аднак абвінавачванні, вылучаныя супраць іх, не знялі.