BE RU EN

Чыгір: Масква запатрабуе заплаціць па вэксалях

  • 20.08.2012, 17:28

Расея не будзе заплюшчваць вочы на кантрабанду Беларуссю нафтапрадуктаў і прыкрые растваральнікавую схему.

Пра гэта заявіў былы прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір.

«Я не валодаю дакладнай інфармацыяй па гэтым пытанні ў плане таго, як там усё адбывалася на самой справе, але перадумовы нядобрыя для беларускага боку, калі ўсё на самой справе пацвердзіцца», - сказаў Чыгір у інтэрв'ю Euramost.org.

«Расея вельмі хутка палічыць, у што гэта ёй абыйшлося і скажа: «Хлопцы, гэта мерапрыемства абышлося вам у столькі і столькі. Думайце, як будзеце разлічвацца»- лічыць былы кіраўнік урада РБ.

На думку Чыгіра, Беларусь у лепшым выпадку можа адкараскацца тым, што Расея проста прыкрые схему кантрабанды. Бо гаворка ідзе аб эканамічных інтарэсах Расеі. «Але могуць запатрабаваць і заплаціць па вэксалях», - лічыць Міхаіл Чыгір.

Апошнія навіны