BE RU EN

Павел Севярынец: Ну што, схадзілі на «выбары»?

  • 23.08.2012, 9:42

Сустаршыня БХД звярнуўся да кандыдатаў у «дэпутаты».

«Дэмакратычных лідэраў і актывістаў, якія збіраліся «ісці да канца» і цяпер у разгубленасці мнуць у руках адмовы і скаргі на нерэгістрацыю, так і хочацца спытаць: «Ну што, спадары, схадзілі на «выбары»?», - пракаментаваў Павел Севярынец вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у «дэпутаты», паведамляе bchd.info.

«Лепш позна, чым ніколі - усе разам далучайцеся да байкоту», - параіў палітык.

Нагадаем, 22 жніўня, па рэкамендацыі кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай у адзін дзень, акруговыя выбаркамы па ўсёй Беларусі рэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты. Альтэрнатыўным кандыдатам у «дэпутаты», акрамя сябраў БНФ, масава адмовілі ў рэгістрацыі.

Апошнія навіны