Дыктатар учыніць «разбор палётаў» па выніках Алімпіяды
- 23.08.2012, 11:40
Вынікі проста засмучальныя, усё гэта стане прадметам для асобнай сур'ёзнай размовы, заявіў дыктатар.
Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці прызнаць дапушчаныя пры падрыхтоўцы спартсменаў і іх выступе памылкі на Алімпіядзе ў Лондане, каб не паўтараць іх надалей.
«Наперадзе нас чакаюць Алімпіяды ў Сочы і Рыа-дэ-Жанейра. Трэба знайсці мужнасць прызнаць дапушчаныя памылкі, улічыць набыты вопыт і настойліва, самааддана працаваць на вынік», - заявіў А.Лукашэнка ў чацвер у Менску на сустрэчы з чэмпіёнамі і прызёрамі Летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане, піша «Інтэрфакс».
Кіраўнік канстатаваў, што «некаторыя задачы, пастаўленыя перад нашай камандай, апынуліся не выкананымі». «На жаль, не ўсе здолелі справіцца з напружаннем, настроіцца на перамогу ў цвёрдым проціборстве з супернікам. Што граху таіць, некаторыя апынуліся наогул не гатовыя выступаць на алімпійскіх спаборніцтвах», - падкрэсліў А.Лукашэнка.
«У параўнанні з папярэднімі алімпіядамі ў медальным заліку мы скаціліся ўніз. У асобных відах спорту вынікі проста засмучальныя», - адзначыў Лукашэнка. «Усё гэта стане прадметам для асобнай сур'ёзнай размовы пасля дэталёвага аналізу вынікаў выступлення нашых алімпійцаў», - сказаў ён.
Разам з тым кіраўнік падзякаваў чэмпіёнаў і прызёраў Алімпіяды за тое, што «Беларусь у Лондане была прадстаўлена на самым высокім узроўні». «Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, часам сумніўнага судзейства, прадузятага стаўлення з боку асобных міжнародных спартыўных чыноўнікаў, вы, тым не менш, праявілі высокае прафесійнае майстэрства і, вядома ж, волю да перамогі», - сказаў ён.