BE RU EN

Пікет каля амбасады Беларусі ў Кыргызстане: «Ганьба Лукашэнку!» (Фота)

  • 23.08.2012, 11:52

Перад амбсадай Беларусі ў Бішкеку прайшоў мітынг сваякоў загінулых падчас красавіцкіх падзей 2010 года.

Пра гэта паведамляе кіргізскае інфармагенцтва АКІpress.

Мітынгоўцы спрабавалі трапіць на тэрыторыю амбасады і ўручыць ліст з патрабаваннем экстрадыцыі з Беларусі брата былога прэзідэнта Курманбека Жаныша Бакіева, які быў заўважаны і сфатаграфаваны разам з некалькімі людзьмі ўсходняй знешнасці на вуліцы Карла Маркса ў Менску каля кафэ «Грунвальд». Экс-кіраўнік Службы дзяржаховы Жаныш Бакіеў знаходзіцца ў міжнародным вышуку за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў.

Пасля сваркі сваякоў загінулых у красавіцкіх падзеях з міліцыянтамі, прадстаўнік амбасады запрасіла чатырох прадстаўнікоў з ліку мітынгоўцаў ў будынак амбасады.

Гэтак жа АКІpress са спасылкай на прэс-службу МУС Кіргізіі паведамляе, што ў вышуку знаходзяцца і людзі, які былі на фота з Бакіевым ў Менску. Іх асобы ўстаноўлены. Імі апынуліся экс-намеснік начальніка аддзела Службы дзяржаховы, аднакурснік Бакіева 55-гадовы Тахір Рысаліеў, 36-гадовы Рустам Сайдуеў, чачэнец, блізкі сябар сына былога прэзідэнта Максіма Бакіева. Усе яны знаходзяцца ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола і ў міждзяржаўным вышуку СНД.

Жаныш Бакіеў абвінавачваецца кіргізскімі ўладамі ў расстрэле дэманстрантаў падчас рэвалюцыі 7 красавіка 2010 года, калі загінула 86 чалавек. Сам былы прэзідэнт з таго часу знаходзіцца ў Беларусі, дзе ў жніўні 2010 года атрымаў грамадзянства гэтай краіны.

Прэс-служба МУС Кіргізіі паведамляе, што ведамства не раз адпраўляла запыт у праваахоўныя органы Беларусі пра месцазнаходжанне асоб, якiя адшукваюцца, на што кожны раз атрымлівалі адказ, што звестак аб дадзеных названых асоб не маецца.

Апошнія навіны