Мікалая Дземідзенку затрымлівалі 7 спецназаўцаў
- 23.08.2012, 13:18
Актывіста «Маладога Фронту» абвінавацілі ў брыдкаслоўі.
У Фрунзенскім раённым судзе Менска пачынаецца працэс над актывістам «Маладога Фронту» Мікалаем Дземідзенкай. Яго абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы, перадае "Радыё Свабода".
Працэс вядзе суддзя Зміцер Лукашэвіч.
Мікалай распавёў, што затрымалі яго ўчора ў абед на вуліцы каля яго дома ў Менску. На яго кінуліся адразу 7 спецназаўцаў, схапілі, нічога не патлумачыўшы. Потым склалі пратакол, што ён нібыта лаяўся, адвезлі ў турму на Акрэсціна.
Увесь учорашні дзень родныя і сябры Мікалая не маглі яго знайсці.