Праўладныя кандыдаты як агню баяцца публічных дэбатаў
- 24.08.2012, 16:16
Праўладны кандыдат у «дэпутаты» Ганна Лявіцкая адмовілася ад публічных дэбатаў з супернікам Іллёй Дабратворам.
Абодва прэтэндэнта балатуюцца ў Менскай сельскай выбарчай акрузе, піша «Белорусский партизан».
У прыватнай размове Ганна Лявіцкая паведаміла суперніку, што не лічыць пасаду «дэпутата» публічнай. Сапраўды: а навошта адчытвацца перад 70-80-ю тысячамі выбаршчыкаў?
24 жніўня Ілля Дабратвор накіраваў старшыні акружкама Менскага сельскай выбарчай акругі № 76 В.Куляшу заяву з патрабаваннем не дапускаць «парушэння Вамі закона аб зваротах грамадзян».
6 жніўня Ілля Дабратвор падаў скаргу на дзеянні ініцыятыўнай групы кандыдата ў «дэпутаты» Ганны Лявіцкай, аднак адказу ад акруговай выбарчай камісіі да сённяшняга дня не атрымаў.
«Мною было атрымана паведамленне ад Цэнтральнай выбарчай камісіі аб перанакіраванні майго звароту ў акруговую выбарчую камісію, і па закону я павінен атрымаць адказ з акруговай выбарчай камісіі.
Акрамя таго, паведамляю Вам, што на сайтах ««Колодищи инфо» і «Хартия’97» у каментарах да артыкула «У паліклініцы зафіксавалі збор подпісаў у працоўны час» і ў каментары ініцыятыўнай групы кандыдата ў «дэпутаты» Лявіцкай А.В. ёсць пацверджанні гэтых дзеянняў ад выбаршчыкаў.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, інфармацыя, размешчаная ў інтэрнэт сродках масавай інфармацыі, з'яўляецца доказам», - сцвярджае Ілья Дабратвор.