BE RU EN

Сікорскі і Паэт адкрыюць семінар для беларускіх НПА ў Таліне

  • 27.08.2012, 9:33

У Эстонію з візітам у панядзелак прыбудзе міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Міністр сустрэнецца з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Эстоніі Урмасам Паэтам. Кіраўнікі МЗС адкрыюць у Таліне ў цэнтры «Усходняга партнёрства» семінар для прадстаўнікоў грамадзянскіх супольнасцей Беларусі, паведамляе «Інтэрфакс».

Радаслаў Сікорскі выступіць з дакладам на штогадовай канферэнцыі кіраўнікоў замежных прадстаўніцтваў Эстоніі.

Таксама ў ходзе сустрэчы двух кіраўнікоў МЗС будуць разгледжаны пытанні далейшага развіцця Еўрапейскага Звяза, у тым ліку перспектывы рамачнага заканадаўства ЕЗ па фінансаванні транспарту і энергетыкі, а таксама бяспекі.

Бакі абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі, Расеі і Украіне.

Апошнія навіны