BE RU EN

Амбасадарам Беларусі ў РФ можа стаць намеснік кіраўніка МЗС Ігар Петрышэнка

  • 27.08.2012, 13:46

Гэтая кандыдатура абмяркоўвалася сёння падчас прыняцця Лукашэнкам рашэння аб прызначэнні Андрэя Кабякова кіраўніком сваёй адміністрацыі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «расейскі напрамак вельмі важны для нас, і там павінен быць амбасадар, які, па-першае, добра ведае і Маскву, і Расею, і які азнаёмлены з тымі пытаннямі, якія сёння ёсць у адносінах паміж Беларуссю і Расеяй». Дыктатар таксама падкрэсліў, што не варта выпускаць з-пад увагі і Адзіную эканамічную прастору. Паводле яго слоў, Андрэй Кабякоў быў накіраваны амбсадарам у Расею яшчэ і таму, што ён актыўна ўдзельнічаў у фарміраванні дамоўна-прававой базы Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

«Думаю, мы можам рэкамендаваць на гэтую пасаду Ігара Петрышэнку, першага намесніка міністра замежных спраў. Я думаю, што гэта найбольш падрыхтаваны чалавек, і яму, напэўна, і ўваходзіць не трэба ў пасаду, таму што ён працаваў у амбсадзе», - сказаў ён.

«І другое: ён уцягнуты ў фарміраванне ўжо Еўразійскага саюза, да 2015 года мы павінны яго сфарміраваць. Таму тут бязбольна мы можам вырашыць гэтую праблему», - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка лічыць , што ў гэтай сувязі адпаведныя перастаноўкі неабходна зрабіць у Міністэрстве замежных спраў. «МЗС павінен працаваць, трэба разгортваць гэтую працу аператыўна, тым больш кандыдаты ў нас на замяшчэнне пасады намесніка ёсць, і пажадана, каб мы ўжо сёння вызначыліся і прызначылі гэтых людзей», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны