Ермакова ўвайшла ў дзесятку горшых кіраўнікоў цэнтрабанкаў
- 29.08.2012, 10:53
Міжнародная арганізацыя Global Finance ацаніла працу кіраўнікоў цэнтрабанкаў па ўсім свеце.
Кожнаму з іх выставілі сваю ўласную адзнаку ў катэгорыі ад A, што адпавядае «пяцёрцы», да D («двойка»), пішуць «Вести Экономика».
У ліку горшых апынулася і кіраўнік Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова, якая атрымала адзнаку С.
Усяго адзнакі атрымалі кіраўнікі 50 ЦБ. У якасці галоўных крытэраў, па якіх судзілі кіраўнікоў ЦБ, адзначаюцца ўменне кантраляваць узровень інфляцыі ў краіне, выконваць эканамічныя задачы і максімальна эфектыўна кіраваць працэнтнымі стаўкамі. Пры гэтым, як мы бачым з прадстаўленых эканамічных паказчыкаў, эксперты Global Finance абапіраліся на афіцыйныя лічбы.
«Мы маем справу з адным з самых цяжкіх перыядаў у гісторыі, так што кіраўнікі цэнтральнымі банкамі ацэньваліся па самым жорсткім крытэрам», - гаворыцца ў заяве Global Finance.
Дадзеныя па памерах інфляцыі, стаўкі рэфінансавання і беспрацоўі прыведзены па стане на чэрвень 2012.
ТОП-10 ГОРШЫХ КІРАЎНІКОЎ ЦБ У СВЕЦЕ
Мэрсэдэс Марка дэль Понт (Аргенціна)
Адзнака за 2012 год: D
Адзнака за 2011 год: D
Інфляцыя: 9,8%
Беспрацоўе: 7,5%
Працэнтная стаўка: 14,125%
Пэдра Дэльгада (Эквадор)
Адзнака за 2012 год: D
Адзнака за 2011 год: не атэставаны
Інфляцыя: 5,09%
Беспрацоўе: 5,19%
Працэнтная стаўка: 0,2%
Маасакі Шыракава (Японія)
Адзнака за 2012 год: С-
Адзнака за 2011 год: С
Інфляцыя: 0,2%
Беспрацоўе: 4,4%
Працэнтная стаўка: 0,1%
Дувуры Субарао (Індыя)
Адзнака за 2012 год: С
Адзнака за 2011 год: В-
Інфляцыя: 7%
Беспрацоўе: 3,8%
Працэнтная стаўка: 8%
Андрас Сімор (Венгрыя)
Адзнака за 2012 год: С
Адзнака за 2011 год: С
Інфляцыя: 3,49%
Беспрацоўе: 11%
Працэнтная стаўка: 7%
Кім Чонгсоў (Паўднёвая Карэя)
Адзнака за 2012 год: С
Адзнака за 2011 год: С
Інфляцыя: 1,36%
Беспрацоўе: 3,1%
Працэнтная стаўка: 3%
Надзея Ермакова (Беларусь)
Адзнака за 2012 год: С
Адзнака за 2011 год: не атэставана
Інфляцыя: 10,5%
Беспрацоўе: 1%
Працэнтная стаўка: 32%
Гіл Маркус (ПАР)
Адзнака за 2012 год: С
Адзнака за 2011 год: С
Інфляцыя: 4,42%
Беспрацоўе: 24,9%
Працэнтная стаўка: 5%
Нгуен Ван Бінх (В'етнам)
Адзнака за 2012 год: С
Адзнака за 2011 год: не атэставаны
Інфляцыя: 5%
Беспрацоўе: 2,29%
Працэнтная стаўка: 9%
Рыяд Саламех (Ліван)
Адзнака за 2012 год: С
Адзнака за 2011 год: А
Інфляцыя: 6%
Беспрацоўе: 9,7%
Працэнтная стаўка: 10%