Дэжавю: Лукашэнка загадаў павысіць зарплаты
- 3.08.2012, 10:33
У Беларусі з 1 верасня плануецца павысіць зарплату работнікаў бюджэтнай сферы і вайскоўцаў.
Аб гэтым Лукашэнка паведаміў на нарадзе па пытанню ўдасканалення дзейнасці органаў пракуратуры, паведамляе прэс-служба дыктатара.
Раней, нагадаем, Лукашэнка даручаў павялічыць зарплаты з 1 жніўня, аднак гэтага не адбылося.
«Што датычыцца грашовага забеспячэння, мы ўвесь час рухаемся ў гэтым накірунку. З 1 верасня яшчэ ажыццявім зрух для вайскоўцаў і работнікаў бюджэтнай сферы. Але толькі ў залежнасці ад наяўнасці рэсурсаў. Друкаваць грошы нельга», - заўважыў Лукашэнка.