BE RU EN

77 тысячам работнікаў затрымалі зарплату за ліпень

  • 3.08.2012, 13:51

Нацбанк распавёў, колькі прадпрыемствы павінныя сваім работнікам.

Пратэрмінаваная запазычанасць па заработнай плаце ў рэспубліке на 1 ліпеня па пераліку абследуемых арганізацый склала 841,5 мільёна рублёў. Гэтыя дадзеныя знаходзяцца ў аналітычным аглядзе «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміке і грашова-крэдытнай сферы Рэспублікі Беларусь», апублікаваным на сайце Нацыянальнага банка.

Запазычанасць арганізацый па крэдытах і пазыках на выплату заработнай платы на 1 чэрвеня гэтага года склала 1,17 трыльёна рублёў, або 10,3% ад налічанага за месяц фонду заработнай платы. На 1 траўня гэты паказчык складаў 1,16 трыльёна рублёў, або 11,1%.

Найбольш высокая ўдзельная вага запазычанасці склалася ў арганізацыях Мінбудархітэктуры (56,5% ад налічанага фонду заработнай платы), Мінжылкамгаса (20,3%), Мінпрама (15,3%), канцэрнаў «Беллегпрам» (21,8%) і «Беллеспаперапрам» (19,5%).

Запазычанасць па заработнай плаце на 1 ліпеня мелі 77 тыс. чалавек, з іх 45% - работнікі апрацоўваючых вытворчасцяў; 16% - сельскай гаспадаркі, палявання і лесанарыхтовак; 10% - будаўніцтва.

Апошнія навіны