BE RU EN

Cергей Мартынаў заваяваў залаты медаль на Алімпіядзе (Фота)

  • 3.08.2012, 14:27

Беларускі стралок устанавіў новы сусветны рэкорд.

Першае алімпійскае «золата» прынёс нашай краіне Сяргей Мартынаў. Ён заваяваў залаты медаль у стральбе з малакалібернай вінтоўкі с палажэння лежачы на дыстанцыі ў 50 метраў.

У кваліфікацыйным турніры ён атрымаў безумоўную перамогу, набраўшы 600 ачкоў. У фінальным раундзе спаборніцтваў Сяргей Мартынаў зноў апынуўся мацней сваіх апанентаў, яшчэ раз палепшыўшы сусветнае дасягненне з сумай 705,5 бала. Такім чынам, стралок прынёс трэці медаль беларускай камандзе на ХХХ Летніх Алімпійскіх гульнях, якія праходзяць у Лондане.

Другое месца заняў бельгіец Ліанэль Лекокс з 701,2 ачкамі, а бронзу заваяваў славенскі стралок Райманд Дзебевец - 701,0 бала.

Раней Сяргей Мартынаў двойчы заваёўваў бронзавыя медалі ў Сіднэі-2000 і Афінах-2004. Усяго ён прымаў удзел у шасці Алімпіядах, прычым на чатырох з іх трапляў у фіналы. Акрамя алімпійскіх узнагарод у Сяргея Мартынава 2 звання чэмпіёна планеты (2006, 2010) і золата еўрапейскага першынства 1997 года.

Фота AP, Reuters

Апошнія навіны