BE RU EN

Адкрыты рахунак для дапамогі Антону Сурапіну

  • 3.08.2012, 15:12

Бацькам затрыманага журналіста неабходна аплаціць паслугі адваката.

«Беларуская асацыяцыя журналістаў» заклікае дапамагчы сям'і Антона Сурапіна. Грошы з адкрытага рахунка пайдуць на аплату адваката, а таксама на перадачы журналісту, паведамляе «Салідарнасць».

Рахунак да запатрабавання адкрыты на імя мамы Антона Сурапіна ў аддзяленні Белаграпрамбанка:

Код банка 921, рахунак 32102084, Слуцкае аддзяленне Белаграпрамбанка, Сурапіна Алена Мікалаеўна

Грошы на рахунак можна перавесці ў аддзяленні любога беларускага банка.

Нагадаем, Антон Сурапін першым размясціў на сваім сайце bnp.by фатаграфіі плюшавых медзведзянятаў, скінутых 4 ліпеня са шведскага самалёта над Івянцом і Менскам. 13 ліпеня журналіста арыштавалі. Ён падазраецца ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Сурапіну пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны