BE RU EN

Дэпутат Рыксдага: Стэфан Эрыксан проста рабіў сваю працу

  • 3.08.2012, 17:23

Выгнанне шведскага амбасадара ізалюе Беларусь ад астатняга свету.

Дэпутат Рыксдага Крысціян Хольм пракаментаваў «Радыё Свабода» высылку шведскага амбасадара з Беларусі.

«Амбасадара выгналі па абвінавачванні ў празмернай падтрымцы апазіцыі. На самой справе, ён проста рабіў сваю працу і выконваў задачы шведскай палітыкі. Мы выступаем за свабоду і правы чалавека. Стэфан Эрыксан з'яўляецца добрым амбасадарам. Амбасадары ў Швецыі сустракаюцца з нашай апазіцыяй, і гэта абсалютна нармальна. Гэты крок рэжыму Лукашэнкі ізалюе Беларусь ад астатняга свету. Мне шкада народ Беларусі, які пакутуе ад дзеянняў Лукашэнкі», - сказаў Хольм.

Апошнія навіны