Беларусь займае 14-е месца па алімпійскіх медалях
- 7.08.2012, 10:31
Пасля 10 рабочых дзён лонданскай Алімпіяды Беларусь з васьмю медалямі - трыма залатымі, дзвюма сярэбранымі і трыма бронзавымі - займае 14-е месца ў агульным заліку.
Трэццю залатую ўзнагароду 6 жніўня прынесла штурхальніца ядра Надзея Астапчук, якая заняла першае месца ў фінале спаборніцтваў з вынікам 21,36 метра. Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Наталля Міхневіч заняла ў фінале апошняе, 12-е месца (18,42 м), піша БелаПАН.
У кваліфікацыі Астапчук таксама была першай (20,76 м), Міхневіч - 10. (18,60). Яніна Правалінская-Карольчык з 18-м вынікам (17,87) у фінал не патрапіла.
На Алімпіядзе 2008 года ў Пекіне Надзея Астапчук заняла трэцяе месца. У яе актыве таксама перамогі на чэмпіянаце свету-2005, чэмпіянаце Еўропы-2010, чэмпіянаце свету ў памяшканні-2010, чэмпіянаце Еўропы ў памяшканні-2005.
Усяго з 28 ліпеня па 6 жніўня разыграна 179 з 302 камплектаў узнагарод. Медалі на рахунку спартсменаў 70 краін:
1. Кітай - 31 залаты, 19 сярэбраных, 14 бронзавых
2. ЗША - 29, 15, 19
3. Велікабрытанія - 18, 11, 11
4. Паўднёвая Карэя - 11, 5, 6
5. Францыя - 8, 9, 9
6. Расея - 7, 17, 18
7. Італія - 7, 6, 4
8. Казахстан - 6, 0, 1
9. Германія - 5, 10, 7
10. Венгрыя - 4, 1, 3
11. КНДР - 4, 0, 1
12. Нідэрланды - 3, 3, 4
13. Куба - 3, 3, 1
14. Беларусь - 3, 2, 3
15. Новая Зеландыя - 3, 1, 4
16. ПАР - 3, 1, 0
17. Украіна - 3, 0, 6
18. Японія - 2, 12, 14
19. Аўстралія - 2, 12, 8
20. Данія - 2, 4, 2
20. Румынія - 2, 4, 2
22. Бразілія - 2, 1, 5
23. Польшча - 2, 1, 3
24. Іран - 2, 1, 1
24. Ямайка - 2, 1, 1
26. Харватыя - 2, 1, 0
27. Эфіопія - 2, 0, 2
28. Канада - 1, 3, 6
29. Швецыя - 1, 3, 2
30. Чэхія - 1, 3, 1
31. Кенія - 1, 2, 2
32. Славенія - 1, 1, 2
33. Грузія - 1, 0, 0
33. Дамініканская Рэспубліка - 1, 1, 0
33. Швейцарыя - 1, 1, 0
36. Літва - 1, 0, 1
37. Венесуэла - 1, 0, 0
37. Грэнада - 1, 0, 0
39. Мексіка - 0, 3, 2
40. Калумбія - 0, 3, 1
41. Іспанія - 0, 2, 1
42. Егіпет - 0, 2, 0
43. Славакія - 0, 1, 3
44. Азербайджан - 0, 1, 2
44. Бельгія - 0, 1, 2
44. Індыя - 0, 1, 2
47. Арменія - 0, 1, 1
47. Інданезія - 0, 1, 1
47. Манголія - 0, 1, 1
47. Нарвегія - 0, 1, 1
47. Сербія - 0, 1, 1
47. Туніс - 0, 0, 1
53. Гватэмала - 0, 1, 0
53. Кіпр - 0, 1, 0
53. Малайзія - 0, 1, 0
53. Тайланд - 0, 1, 0
53. Тайвань - 0, 1, 0
53. Эстонія - 0, 1, 0
59. Грэцыя - 0, 0, 2
59. Малдова - 0, 0, 2
61. Аргенціна - 0, 0, 1
61. Ганконг - 0, 0, 1
61. Катар - 0, 0, 1
61. Кувейт - 0, 0, 1
61. Пуэрта-Рыка - 0, 0, 1
61. Саудаўская Аравія - 0, 0, 1
61. Сінгапур - 0, 0, 1
61. Трынідад і Табага - 0, 0, 1
61. Турцыя - 0, 0, 1
61. Узбекістан - 0, 0, 1
У стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў з трох палажэнняў Юрый Шчарбацэвіч заняў чацвёртае месца ў кваліфікацыі (1.171 ачко) і восьмае - у фінале (1.267,3), Віталь Бубновіч - 17-е месца ў кваліфікацыі (1.164).
У стэндавай стральбе (трап) Андрэй Каваленка заняў апошняе, 34-е месца ў кваліфікацыі (101 ачко).
У веславанні на байдарцы-адзіночцы (1.000 метраў) Алег Юрэня заняў у кваліфікацыі 9-е месца з вынікам 3 хвіліны 36,012 секунды, у паўфінале - чацвёртае з вынікам 3.29,825 і выйшаў у фінал. На каноэ-адзіночцы (1.000 метраў) Аляксандр Жукоўскі выйшаў у паўфінал з дзевятым часам (4.06,190), а ў фінал - з восьмым (3.54,002). Жаночая зборная (Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка, Марына Палтаран) на байдарцы-чацвёрцы (500 м) заняла трэцяе месца ў сваім заездзе (1.33,676) і выйшла ў паўфінал, дзе паказала другі вынік (1.30,883) і кваліфікавалася ў фінал.
У бегу на 100 метраў з бар'ерамі Аліна Талай была першай у сваёй групе з асабістым рэкордам (12,71 секунды) і пятай сярод усіх удзельніц. Спартсменка выступіць у паўфінале. Кацярына Паплаўская была дыскваліфікаваная на першым этапе спаборніцтваў.
У бегу на 800 метраў Аніс Ананенка заняў 7-е месца ў сваёй групе (1.49,61) і 43-е месца ў агульным заліку і не трапіў у паўфінал. На дыстанцыі 1.500 метраў Наталля Карэйва была трэцяй у сваім забегу (4.06,87) і выйшла ў паўфінал.
Барэц грэка-рымскага стылю Алім Селімаў (84 кг) у 1/8 фіналу прайграў расеяніну Алану Хугаеву - 0:3, а ў першай схватцы за бронзавы медаль - Даніялу Гаджыеву з Казахстана - 1:3. Іосіф Чугашвілі (вагавая катэгорыя 120 кг) 6 жніўня прайграў схватку за бронзавы алімпійскі медаль шведу Юхану Еўрыну - 1:3. У 1/8 фіналу Чугашвілі саступіў эстонцу Хейки Набі - 1:3, а ў першай схватцы суцяшальнага турніру за бронзавую ўзнагароду выйграў у паляка Лукаша Банака - 3:0.
Веласіпедыстка Вольга Панарына заняла восьмае месца ў спрынце. У чвэрцьфінале яна прайграла прадстаўніцы гаспадароў Вікторыі Пендлтон, а ў заездзе за 5-8-е месцы была апошняй, саступіўшы літоўке Сімоне Крупецкайте, кубінцы Лісандрэ Гер Радрыгес і ўкраінцы Любові Шуліка.
У омніуме веласіпедыстка Таццяна Шаракова займае 10-е месца пасля трох з шасці дысцыплін. На лятучым крузе (250 м) яна была 12-й, у гонцы па ачках (20 км) - другой, у гонцы на выбыванне - 15-й.
Алімпійскія гульні завяршаюцца 12 жніўня. Перад беларускімі спартсменамі пастаўлена задача заваяваць 25 медалёў, у тым ліку пяць залатых.