BE RU EN

Наста Палажанка: У нас галасы чуюць толькі на плошчах (Відэа)

  • 8.08.2012, 12:17

Намеснік старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка лічыць, што «выбары» з'яўляюцца іспытам для беларускага народа.

«Гэта добры час прадэманстраваць, на што мы вартыя, ці ведаем мы, што такое годнасць і быць грамадзянінам сваёй краіны», - заявіла Палажанка у інтэрв'ю прэс-службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Наста Палажанка назвала ўдзел у «выбарах» «самападманам». Разам з тым яна заклікала вылучацца ва ўчастковыя камісіі і назіральнікамі на «выбары», каб «спыніць бязмежжа, каб на ўласныя вочы ўбачыць, што адбываецца ў краіне і распавядаць пра гэта сваім сябрам, каб быць адказным грамадзянінам сваёй краіны».

Намеснік старшыні «Маладога Фронту» таксама адзначыла, што не думае, што яе голас будзе пачуты на выбарчым участку і таму яна не збіраецца ісці галасаваць.

На яе думку, у нашай краіне можа быць пачуты толькі голас на плошчах. Акрамя таго, яна прапанавала 23 верасня падтрымаць лістамі палітвязняў і іх сваякоў.

Апошнія навіны