Лукашэнка патрабуе пабудаваць танную АЭС
- 9.08.2012, 12:30
Беларускі дыктатар патрабуе максімальна знізіць кошт будаўніцтва беларускай АЭС.
«Яна павінна быць самай таннай з усіх тых, якія расейцы і іншыя пабудавалі ў свеце», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў чацвер, наведваючы пляцоўку будаўніцтва атамнай станцыі, перадае «Інтэрфакс».
Ён адзначыў, што расейскі праект па кошце з'яўляецца дастаткова танным, «але ў нас яна павінна быць танней, чым Расея будуе ў сябе і ў іншых краінах».
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь узяла крэдыт на будаўніцтва АЭС, які павінна выплачваць. «Няхай на $10 млрд мы заключылі дамову. Мы ўзялі ў іх крэдыт - мы павінны за яго разлічыцца. Мы будуем па факце», - сказаў дыктатар, заклікаўшы рабіць таннейшым будаўніцтва.