На саміце Руху недалучэння беларускія дыпламаты жавалі соплі (Відэа)
- 1.09.2012, 12:35
(абноўлена) Пацешнае відэа ўжо стала хітом Ютуба.
Відэаролік у рэдакцыю charter97.org даслаў чытач з тлумачэннем, што на відэа паказаны адзін з членаў беларускай дэлегацыі.
Нам удалося ўстанавіць асобу дыпламата, які стаў «героем» відэароліка - гэта дарадчык амбасады Беларусі ў Іране па гандлёва-эканамічных пытаннях Андрэй Садоўскі.
Нагадаем, беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем прымае ўдзел у XVI Саміце дзяржаў - удзельніц Руху недалучэння, асноўная частка якога адбылася 30-31 жніўня ў Тэгеране (Іран). У рамках саміта Уладзімір Макей выступіў на пленарным пасяджэнні і правёў сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу дэлегацый у мэтах абмеркавання актуальных для Беларусі пытанняў двухбаковых адносінаў, а таксама рабочыя сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Ірана па міжнародных справах Алі Саідлу, міністрамі замежных спраў Казахстана Ержанам Казыханавым і Пакістана Хінай Рабані Кхар.
Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, якая ўваходзіць у міжнародную арганізацыю «Рух недалучэння».