BE RU EN

Кіраўнік ПА АБСЕ паспрабуе рэанімаваць працоўную групу па Беларусі

  • 11.09.2012, 17:01

Старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Рыкарда Мільёры «паспрабуе рэанімаваць» працоўную групу ПА АБСЕ па Беларусі на чале з Утай Цапф.

Пра гэта ён паведаміў 11 верасня падчас сустрэчы ў Менску з лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькай.

Як паведаміў БелаПАН Лябедзька, сустрэча доўжылася каля гадзіны і «далася няпроста, так як улады настойліва рэкамендавалі прадстаўнікам ПА АБСЕ замест яе культурна-забаўляльную праграму».

Лябедзька адзначыў, што Мільёры «падзяліўся ўражаннямі» ад сустрэч з кіраўнікамі Цэнтрвыбаркама, Палаты прадстаўнікоў і МЗС. «Па словах Мільёры, кіраўнік МЗС Уладзімір Макей паабяцаў візавую падтрымку 80-90 дэпутатам ПА АБСЕ, якія будуць удзельнічаць у назіранні за «выбарамі». Усе астатнія сустрэчы, наколькі я зразумеў, з'яўляліся дэманстрацыяй дасягненняў улад», - сказаў палітык.

Са свайго боку Лябедзька распавёў Мільёры аб мэтах і задачах кампаніі «За сумленныя выбары без «Лукашэнкі», і акцэнтаваў увагу на праблеме палітвязняў.

Апошнія навіны