BE RU EN

Лявон Вольскі: Будзем працягваць змагацца за палітвязняў

  • 13.09.2012, 13:32

У трэці дзень марафона салідарнасці на офісе Партыі БНФ выступіў Лявон Вольскі.

На мерапрыемстве быў аншлаг. Месцаў не хапала, таму частка прысутных сядзела на падлозе і стаяла на калідоры.

«Мы можам змагацца вось так - канцэртамі прыцягнуць увагу да праблемы нашых палітвязняў. Мы будзем працягваць гэта рабіць. Калі нам прапанавалі выступіць, мы з радасцю пагадзіліся», - сказаў Лявон Вольскі перад пачаткам выступлення.

Такія песні, як «Тры чарапахi», «Госцi», «Менск і Мінск» зала спявала разам з музыкам. У канцы мерапрыемства Лявон Вольскі ахвотна раздаваў аўтографы і фатаграфаваўся, а музыка Павел Аракелян падпісваў дыскі і дарыў ўсім жадаючым.

Нагадаем «Музычны марафон салідарнасці» стартаваў 10 верасня ў Менску.

Як паведамілі charter97.org яго арганізатары, выступленні працягнуцца сёння і заўтра ў 18 гадзін на офісе Партыі БНФ (Менск, Чарнышэўскага, 3). У марафоне салідарнасці ўжо прынялі ўдзел Зміцер Бартосік, Славамір Адамовіч, Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, Павел Аракелян, Алесь Пушкін.

Уваход на мерапрыемства вольны, але на іх праводзіцца збор ахвяраванняў сем'ям палітвязняў.

Апошнія навіны