BE RU EN

Старшыні Ельскага райвыканкама больш не свеціць Touareg

  • 14.09.2012, 12:18

Пасля публікацыі аб кошце службовых аўто для чыноўнікаў Ельскі райвыканкам адмовіўся купляць машыну для старшыні за 600 мільёнаў рублёў.

Цяпер старшыня Ельскага райвыканкама Леанід Пісанік ездзіць на Nissan. У райвыканкаме за свайго кіраўніка хвалююцца, кажуць, што машына чыноўніка ўжо старая.

«У старшыні Nissan. Яна старая вельмі. Развальваецца», - кажуць у выканкаме.

У канцы жніўня Ельскі райвыканкам абвясціў аўкцыён на куплю новага аўтамабіля. Чыноўніку быў патрэбны менавіта Touareg V6 TDI Tiptronic. Кошт 600 мільёнаў рублёў, аплата з мясцовага бюджэту.

Карэспандэнты «Еўрарадыё» пацікавіліся, ці купілі ў выканкаме аўто. Там кажуць, што машыну не набылі і адмаўляюцца ад далейшых каментароў, адсылаючы на сайт дзяржзакупак.

А вось на сайце паказана, што аўкцыён адменены і абвешчаны... памылковым.

Апошнія навіны