Часовы павераны ў справах ЗША сустрэўся з Макеем
- 17.09.2012, 16:58
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у панядзелак прыняў Часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча па яго просьбе.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе беларускага МЗС.
«У рамках праведзенага абмену меркаваннямі, бакі абмеркавалі ключавыя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін», - заявілі ў знешнепалітычным ведамстве.
У ходзе сустрэчы Макей выказаў глыбокія спачуванні амерыканскаму боку ў сувязі з трагічнай гібеллю амбасадара ЗША і супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтва гэтай краіны ў Лівіі, праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.