ЗША абвінавацілі «Белзнешпрамсэрвіс» у пастаўках зброі ў Сірыю
- 19.09.2012, 20:57
Беларуская фірма пастаўляла засцерагальнікі для авіябомбаў.
Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным сёння дакладзе Міністэрства фінансаў ЗША (пераклад - charter97.org).
«Беларуская дзяржаўная фірма «Белзнешпрамсэрвіс» з'яўляецца пастаўшчыком для сірыйскіх узброеных сіл. У сакавіку 2011 года Бюро забеспячэння арміі Сірыі атрымала ад яе засцерагальнікі для авіяцыйных бомбаў», - гаворыцца ў дакладзе.
Падобныя бомбы былі выкарыстаныя войскамі Асада зусім нядаўна, у ліпені 2012 года падчас бамбаванняў Алепа - другога па велічыні горада краіны.
Нагадаем, ахвярамі бамбаванняў сталі сотні мірных жыхароў.
Міністэрства фінансаў таксама ўвяло санкцыі ў дачыненні «Белзнешпрамсэрвіс» у адпаведнасці з прэзідэнцкім указам 13382 аб пастаўшчыках ўзбраенняў і зброі масавага паражэння.
«Крокі, якія мы сёння распачалі, закліканы спыніць паток зброі і сістэм сувязі кіруючаму рэжыму Сірыі, а таксама прадухіліць іх выкарыстанне супраць насельніцтва Сірыі», - сказаў намеснік міністра фінансаў ЗША па пытаннях барацьбы з тэрарызмам і фінансавай выведке Дэвід Коэн.
«Белзнешпрамсэрвіс» - дзяржаўнае экспартна-імпартнае прадпрыемства. Валодае поўным пакетам дзяржаўных ліцэнзій на распрацоўку, вытворчасць, мадэрнізацыю, рамонт, рэалізацыю ўзбраення, ваеннай тэхнікі, ваенна-тэхнічнай маёмасці, іх камплектуючых элементаў, спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання і матэрыялаў.
Кампанія займаецца пастаўкай узбраення, боепрыпасаў, запчастак і ваеннай тэхнікі для сухапутных войскаў, ВПС і войскаў СПА.
Яшчэ ў 2004 годзе «Белзнешпрамсэрвіс» быў абвінавачаны Дзярждэпартаментам ЗША ў незаконнай пастаўцы ў Іран абсталявання і тэхналогій, якія могуць быць выкарыстаны для стварэння зброі масавага паражэння ці балістычных ракет.