BE RU EN

Амбасадары краін ЕЗ павіншавалі Бяляцкага

  • 25.09.2012, 15:49

Дыпламаты запэўнілі, што робяць усё магчымае для вызвалення палітвязня.

Кіраўнікі дыпламатычных місій Еўрапейскага Звяза ў Менску павіншавалі Алеся Бяляцкага з 50-годдзем і даслалі сумесную паштоўку ў Бабруйскую калонію, дзе праваабаронца знаходзіцца ў зняволенні, паведамляецца ў прэс-рэлізе амбасады Літвы ў Беларусі.

У сваім віншаванні амбасадары запэўнілі, што ЕЗ робіць усё магчымае, каб забяспечыць яго вызваленне і выказалі надзею, што ў найбліжэйшай будучыні Бяляцкі зможа выйсці на свабоду і ўз'яднацца са сваёй сям'ёй.

Апошнія навіны