BE RU EN

Лабіст Лукашэнкі пераабраны прэзідэнтам МФХ

  • 26.09.2012, 9:35

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель будзе займаць сваю пасаду яшчэ чатыры гады.

Фазель бы пераабраны саветам федэрацыі на пасяджэнні ў Токіо, паведамляе сайт МФХ.

Трыма віцэ-прэзідэнтамі федэрацыі будуць Калерва Кумола (Фінляндыя), Боб Нікалсан (Канада) і Томас Ву (Ганконг). Кожны з іх будзе адказваць за свой рэгіён - Еўропа і Афрыка, Паўночная і Паўднёвая Амерыкі, Азія і Акіянія.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі абраныя 9 членаў савета ІІХФ.

Нагадаем, менавіта Рэнэ Фазель з'яўляўся адным з галоўных лабістаў правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе ў Менску, адмяніць які патрабуюць праваабаронцы, міжнародныя арганізацыі і многія палітыкі. Ён неаднаразова сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і іншымі высокапастаўленымі беларускімі чыноўнікамі.

Апошнія навіны