BE RU EN

Звольнены амбасадар Кыргызстана ў Беларусі

  • 3.09.2012, 10:18

Прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў падпісаў указ аб вызваленні Эрыка Асаналіева ад займаемай пасады амбасадара.

У прэс-службе кіраўніка Кыргызстана «Інтэрфаксу» не ўдакладнілі прычыны вызвалення амбасадара.

У канцы жніўня Эрык Асаналіеў быў адкліканы з Беларусі для кансультацый у сувязі з адсутнасцю рэакцыі беларускага боку на вербальную ноту МЗС Кіргізіі, звязаную са знаходжаннем на тэрыторыі гэтай краіны абвешчанага ў міжнародны вышук малодшага брата экс-прэзідэнта рэспублікі Жаныбека (Жаныша) Бакіева, які абвінавачваецца на радзіме ў здзяйсненні шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў.

На мінулым тыдні Кыргызстан звярнуўся ў Выканкам СНД з просьбай аказаць садзейнічанне ў экстрадыцыі Бакіева з Беларусі.

Намеснік міністра замежных спраў Кыргызстана Аскар Бешымаў растлумачыў раней, што зварот у выканкам СНД, як да дэпазітарыя міжнародных дамоў, накіраваны з просьбай аказаць садзейнічанне ў выкананні абавязацельстваў, прынятых на сябе беларускім бокам у рамках Менскай канвенцыі аб прававой дапамозе.

Нагадаем, былы кіраўнік Кыргызстана Курманбек Бакіеў і яго брат Жаныбек Бакіеў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Яны абвінавачваюцца па артыкулах крымінальнага кодэксу ў саўдзеле ў масавых забойствах. Кыргызскі кіраўнік з сям'ёй хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года. Яшчэ ў жніўні 2010 года Курманбеку Бакіеву быў выдадзены пашпарт грамадзяніна Беларусі, а ў гэтым годзе ён набыў дом за 2 млн даляраў на ўскраіне Менска.

Апошнія навіны